Барысенка Вольга Уладзіміраўна
Дацэнт кафедры беларускай мовы і літаратуры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
З 2016 па 2020 г. удзельнічала ў дзяржбюджэтнай тэме «Беларуская літаратура ХХ – ХХІ ст. і свет: праблемы рэпрэзентацыі» (кіраўнікі П. В. Васючэнка, М. С. Рагачэўская).
З 2016 па 2020 г. удзельнічала ў дзяржбюджэтнай тэме «Распрацоўка Дзяржаўнага адукацыйнага стандарта і тыпавых тэстаў па беларускай і рускай мове як замежных» (кіраўнікі Гайсёнак В. А., Сямешка Л. І., Лебядзінскі С. І. РІВШ).
У 2020 г. удзельнічала ў навуковым праекце кафедры «Распрацоўка падручніка па беларускай мове як замежнай для ўстаноў вышэйшай адукацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі (элементарны ўзровень)»
Працуе ў складзе навукова-метадычнага аб’яднання МДЛУ.
У 2017 г. у якасці запрошанага прафесара прачытала лекцыю для выкладчыкаў і студэнтаў Варшаўскага ўніверсітэта “Выкладанне беларускай мовы як замежнай. Вопыт МДЛУ”, правяла майстар-клас з польскімі студэнтамі-беларусістамі.
Рэдактар з беларускага боку навукова-метадычнага беларуска-польскага часопіса «Беларуская мова як замежная».
У 2018 г., 2019 г. і 2021 г. была намеснікам старшыні журы Мінскай гарадской алімпіяды школьнікаў па беларускай мове і літаратуры.
У 2018 г. была ўзнагароджана Ганаровай граматай да 70-годдзя МДЛУ.
У 2019 – 2020 н. г. знаходзілася ў службовай камандзіроўцы ў Сіянскім універсітэце замежных моў (КНР) у адпаведнасці з рамачным пагадненнем паміж МДЛУ і СДУЗМ, у якасці дацэнта Інстытута рускай мовы дадзенага ўніверсітэта выкладала беларускую мову студэнтам ІІ курса спецыяльнасці “Беларуская мова”.
Мае 113 публікацый (33 за апошнія 5 гадоў), агульны аб’ём якіх складае 1157 старонак (157 за апошнія 5 гадоў).
Кіруе НДР студэнтаў (навуковы студэнцкі гурток па паглыбленым вывучэнні беларускай літаратуры і фальклоры)
Выкладае наступныя дысцыпліны: «Сучасная беларуская мова», “Беларуская літаратура ў кантэксце сусветнай”, “Гісторыя беларускай літаратуры”.
Асноўныя працы:
У сааўтарстве
- Белорусский язык для стран СНГ: учебник / Н.Ю. Павловская, О.В. Борисенко, П.В. Васюченко, Л.С. Кныш, О.В. Семенькевич, Г.К. Чеховский. – М.: ИПКМГЛУ “Рема”, 2012. – 452 с.
- Беларуска-шведскі размоўнік / Svensk-belarusiskparlor: даведачнае выданне / укладальнікі Барысенка В.У., Сідарава Н.С. – Мн. «Артыя Груп» , 2013, 100 с.
- “Лексічны мінімум па беларускай мове як замежнай. Элементарны ўзровень (А1). Агульнае валоданне” / склад. : Л.І. Сямешка, В.У. Барысенка, Т.Р. Рамза, С.М. Якуба.—Мінск : РІВШ, 2016. – 76 с.
- Лексічны мінімум па беларускай мове як замежнай. Базавы ўзровень (А2) / Складальнікі: Сямешка Л. І., Барысенка В.У, Кныш Л.С., Рамза Т.Р., Якуба С.М. – Мінск : РІВШ, 2017. – 100 с.
- Тэсты па беларускай мове як замежнай: Элементарны ўзровень (А1). Базавы ўзровень (А2) / Складальнікі: Сямешка Л. І., Барысенка В.У, Кныш Л.С., Якуба С.М. – Мінск : РІВШ, 2017. – 64 с.
- Беларуская мова для пачаткоўцаў: дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, якія навучаюцца па спецыяльнасці 1-21 06 01 «Сучасныя замежныя мовы (пераклад)» / В.У. Барысенка [і інш.]. — Мінск : МДЛУ, 2017. – 244 с.
- Тэсты па беларускай мове як замежнай: Сярэдні (парогавы) узровень (В1). Сярэдні (павышаны) узровень (В2) / Складальнікі: Сямешка Л. І., Барысенка В.У, Кныш Л.С. – Мінск : РІВШ, 2018. – 114 с.
- Тэсты па беларускай мове як замежнай: Элементарны ўзровень (А1). Базавы ўзровень (А2) з электронным дадаткам / Складальнікі: Сямешка Л. І., Барысенка В.У, Кныш Л.С. 2-е выд., дапрц. – Мінск : РІВШ, 2019. – 112 с.
- Тэсты па беларускай мове як замежнай: Сярэдні (парогавы) узровень (В1). Сярэдні (павышаны) узровень (В2) / Складальнікі: Сямешка Л. І., Барысенка В.У, Кныш Л.С. 2-е выд., дапрц – Мінск : РІВШ, 2019. – 114 с.
- Лексічны мінімум па беларускай мове як замежнай. Базавы ўзровень (А2). Агульнае валоданне” / склад. : Л.І. Сямешка, В.У. Барысенка, Т.Р. Рамза, С.М. Якуба. 2-е выд., дапрц — Мінск : РІВШ, 2019. – 112 с.
- Кныш Л. С., Барысенка В.У., Казакевіч Т.Г. Практыкум па беларускай мове / Л. С. Кныш, В.У. Барысенка, Т.Г. Казакевіч – Мінск : МДЛУ, 2020. – 240 с.