Барысенка Вольга Уладзіміраўна

Барысенка Вольга Уладзіміраўна

Дацэнт кафедры беларускай мовы і літаратуры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

З 2016 па 2020 г. удзельнічала ў дзяржбюджэтнай тэме «Беларуская літаратура ХХ – ХХІ ст. і свет: праблемы рэпрэзентацыі» (кіраўнікі П. В. Васючэнка, М. С. Рагачэўская).

З 2016 па 2020 г. удзельнічала ў дзяржбюджэтнай тэме «Распрацоўка Дзяржаўнага адукацыйнага стандарта і тыпавых тэстаў па беларускай і рускай мове як замежных» (кіраўнікі Гайсёнак В. А., Сямешка Л. І., Лебядзінскі С. І. РІВШ).

У 2020 г.   удзельнічала ў навуковым праекце кафедры «Распрацоўка падручніка па беларускай мове як замежнай для ўстаноў вышэйшай адукацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі (элементарны ўзровень)» 

Працуе ў складзе навукова-метадычнага аб’яднання МДЛУ.

У 2017 г. у якасці запрошанага прафесара прачытала лекцыю для выкладчыкаў і студэнтаў Варшаўскага ўніверсітэта “Выкладанне беларускай мовы як замежнай. Вопыт МДЛУ”, правяла майстар-клас з польскімі студэнтамі-беларусістамі.

Рэдактар з беларускага боку навукова-метадычнага беларуска-польскага часопіса «Беларуская мова як замежная».

У 2018 г., 2019 г. і 2021 г. была намеснікам старшыні журы Мінскай гарадской алімпіяды школьнікаў па беларускай мове і літаратуры.

У 2018 г. была ўзнагароджана Ганаровай граматай да 70-годдзя МДЛУ.

У 2019 – 2020 н. г. знаходзілася ў службовай камандзіроўцы ў Сіянскім універсітэце замежных моў (КНР) у адпаведнасці з рамачным пагадненнем паміж МДЛУ і СДУЗМ, у якасці дацэнта Інстытута рускай мовы дадзенага ўніверсітэта выкладала беларускую мову студэнтам ІІ курса спецыяльнасці “Беларуская мова”.

Мае 113 публікацый (33 за апошнія 5 гадоў), агульны аб’ём якіх складае 1157 старонак (157 за апошнія 5 гадоў).

Кіруе НДР студэнтаў (навуковы студэнцкі гурток па паглыбленым вывучэнні беларускай літаратуры і фальклоры)

Выкладае наступныя дысцыпліны: «Сучасная беларуская мова»,  “Беларуская літаратура ў кантэксце сусветнай”, “Гісторыя беларускай літаратуры”.

Асноўныя працы:

У сааўтарстве

  1. Белорусский язык для стран СНГ: учебник / Н.Ю. Павловская, О.В. Борисенко, П.В. Васюченко, Л.С. Кныш, О.В. Семенькевич, Г.К. Чеховский. – М.: ИПКМГЛУ “Рема”, 2012. – 452 с.
  2. Беларуска-шведскі размоўнік / Svensk-belarusiskparlor: даведачнае выданне / укладальнікі Барысенка В.У., Сідарава Н.С. – Мн. «Артыя Груп» , 2013, 100 с.
  3. “Лексічны мінімум па беларускай мове як замежнай. Элементарны ўзровень (А1). Агульнае валоданне” / склад. : Л.І. Сямешка, В.У. Барысенка, Т.Р. Рамза, С.М. Якуба.—Мінск : РІВШ, 2016. – 76 с. 
  4. Лексічны мінімум па беларускай мове як замежнай. Базавы ўзровень (А2) / Складальнікі: Сямешка Л. І., Барысенка В.У, Кныш Л.С., Рамза Т.Р., Якуба С.М. – Мінск : РІВШ, 2017. – 100 с.
  5. Тэсты па беларускай мове як замежнай: Элементарны ўзровень (А1). Базавы ўзровень (А2) / Складальнікі: Сямешка Л. І., Барысенка В.У, Кныш Л.С., Якуба С.М. – Мінск : РІВШ, 2017. – 64 с.
  6. Беларуская мова для пачаткоўцаў: дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, якія навучаюцца па спецыяльнасці 1-21 06 01 «Сучасныя замежныя мовы (пераклад)» / В.У. Барысенка [і інш.]. — Мінск : МДЛУ, 2017. – 244 с.
  7. Тэсты па беларускай мове як замежнай: Сярэдні (парогавы) узровень (В1). Сярэдні (павышаны) узровень (В2) / Складальнікі: Сямешка Л. І., Барысенка В.У, Кныш Л.С. – Мінск : РІВШ, 2018. – 114 с.
  8. Тэсты па беларускай мове як замежнай: Элементарны ўзровень (А1). Базавы ўзровень (А2)  з электронным дадаткам / Складальнікі: Сямешка Л. І., Барысенка В.У, Кныш Л.С. 2-е выд., дапрц. – Мінск : РІВШ, 2019. – 112 с.
  9. Тэсты па беларускай мове як замежнай: Сярэдні (парогавы) узровень (В1). Сярэдні (павышаны) узровень (В2) / Складальнікі: Сямешка Л. І., Барысенка В.У, Кныш Л.С. 2-е выд., дапрц – Мінск : РІВШ, 2019. – 114 с.
  10. Лексічны мінімум па беларускай мове як замежнай. Базавы ўзровень (А2). Агульнае валоданне” / склад. : Л.І. Сямешка, В.У. Барысенка, Т.Р. Рамза, С.М. Якуба. 2-е выд., дапрц — Мінск : РІВШ, 2019. – 112 с. 
  11. Кныш Л. С., Барысенка В.У., Казакевіч Т.Г. Практыкум па беларускай мове  / Л. С. Кныш, В.У. Барысенка, Т.Г. Казакевіч  – Мінск : МДЛУ, 2020.  – 240 с.