Организуем Летнюю школу белорусского языка и культуры

Организуем Летнюю школу белорусского языка и культуры

ВЫВУЧАЕМ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ Ў МІНСКІМ ДЗЯРЖАЎНЫМ ЛІНГВІСТЫЧНЫМ УНІВЕРСІТЭЦЕ

з 15.07.2019 г. па 27.07. 2019 г.

Летняя школа — гэта форма дадатковага навучання і ўключанасці ў навуку і культуры. Гэта стажыроўка,  якая спалучае  летні адпачынак з  заняткамі.

Мы навучым вас гаварыць па-беларуску або ўдасканалім вашыя навыкі, а таксама дадзім асноўныя тэарэтычныя звесткі па беларускай мове і культуры.

Працягласць курсу – 2 тыдні.

ПРАГРАМА ЎКЛЮЧАЕ:

  • інтэнсіўныя моўныя курсы для пачатковага і сярэдняга ўзроўняў;
  • лекцыі па розных галінах лінгвістыкі, літаратуразнаўства, культуры і гісторыі Беларусі;
  • эксклюзіўныя вандроўкі па Мінску і Беларусі, інтэрактыўныя імпрэзы, наведванне музеяў, знаёмства з ласункамі беларускай кухні;
  • нефармальныя сяброўскія сустрэчы са студэнтамі – носьбітамі беларускай мовы.

КУЛЬТУРНАЯ ПРАГРАМА, інтэграваная ў практычны курс беларускай мовы, дазволіць лепш спазнаць Беларусь, яе культуру, гісторыю і жыхароў, а таксама правесці незабыўны час з новымі знаёмымі з іншых краін.

ТОЛЬКІ Ў НАС

  • выкладанне беларускай мовы магчыма пры пасярэдніцтве замежнай;
  • выкладчыкі стварылі ўласныя арыгінальныя методыкі па беларускай мове як замежнай;
  • моўны практыкум у нязмушанай таварыскай абстаноўцы.

Правядзіце незабыўныя  канікулы з беларускай мовай

у Мінску!

Заявы на ўдзел у школе дасылайце да 1 лiпеня 2019 года (бланк прыкладаецца).

 

КОШТ ДВУХТЫДНЁВАЙ ПРАГРАМЫ 100 еўра.

Праезд, пражыванне, харчаванне, рэгістрацыйны збор, медыцынская страхоўка аплачваюцца дадаткова.

Кошт пражывання ў інтэрнаце – 20 долараў ЗША (пражыванне ў двух-трохмесным пакоі з суседзямі).
Рэгістрацыйны збор у міграцыйных службах – прыблізна 15 долараў ЗША.
Абавязковае медыцынскае страхаванне – страхавы поліс, які дзейнічае на тэрыторыі Беларусі, можна купіць у краіне пражывання да прыезду ў Беларусь альбо ў Беларусі (прыблізна 20 еўра).

Пасля заканчэння летняй школы выдаецца пасведчанне.

Парадак прыёму ў летнюю школу

Удзельніку летняй школы неабходна запоўніць бланк заявы, атрымаць афіцыйнае запрашэнне МДЛУ і набыць вучэбную візу на ўезд у Беларусь у Пасольстве / Консульстве Рэспублікі Беларусь (пры неабходнасці).

 

Для атрымання запрашэння неабходна выслаць у адсканаваным выглядзе на электронную пошту аддзела міжнародных сувязей  (ipo@mslu.by) наступныя дакументы:

 

  • запоўненую заяву;
  • копію нацыянальнага пашпарта (прозвішча, імя, дата і месца нараджэння, нумар пашпарта, дата выдачы і тэрмін яго дзеяння);
  • натарыяльна завераную копію перакладу нацыянальнага пашпарта на рускую (беларускую) мову (прозвішча, імя, дата і месца нараджэння, нумар пашпарта, дата выдачы і тэрмін яго дзеяння); заверыць копію пашпарта можна ў МДЛУ.
  • На наступны дзень пасля прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь удзельнікі летняй школы павінны прадставіць у МДЛУ:
  • нацыянальны пашпарт для афармлення рэгістрацыі ў міграцыйнай службе г. Мінска;
  • а таксама заключыць кантракт з МДЛУ і аплаціць яго. Аплату можна ажыццявіць з-за мяжы. Для гэтага па запыце мы паведамім Вам банкаўскія рэквізіты.

Кантактная інфармацыя

адрас: МДЛУ, вул. Захарава, 21, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь, 220034.

тэл.: + 375-17-294-71-14 (кафедра беларускай мовы і літаратуры), +375-17-284-80-67 (аддзел міжнародных сувязей).

e-mail: ipo@mslu.by

www.mslu.by


ЗАЯВА

аб прыёме ў летнюю школу беларусазнаўства

 

Рэктару МДЛУ

Н.Я. Лапцевай

 

Прашу аформіць запрашэнне

Асабістая інфармацыя

Прозвішча:

Імя:

Грамадзянства:

Дата нараджэння:

Нумар пашпарта:

Дата выдачы:

Тэрмін дзеяння:

e-mail:

Месца атрымання візы (горад):

 

Узровень валодання беларускай мовай: пачатковы/базавы

Пражыванне (падкрэсліць): у інтэрнаце, у інтэрнаце няма патрэбы

 

 

Імя і прозвішча                                                                                                       подпіс

 

дата