Выстава “Жаночы род”

Выстава “Жаночы род”

У рамках Тыдня роднай мовы студэнты 4 курса факультэта англійскай мовы наведалі выставу “Жаночы род” у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

“Жаночы род” – гэта выставачны праект, у рамках якога дэманструюцца карціны, што перадаюць традыцыйныя ўяўленні аб прыродзе жаночага свету і жаночай вобразнасці. Шмат карцін, прысвечаных тэме мацярынства. Асабліва ўразілі творы, поўныя болю маці, якая страціла сваіх дзяцей на вайне, але і прыгожых маладых дзяўчат, у якіх усё жыццё наперадзе. Студэнтам хацелася зразумець кожную з гэтых жанчын. Камусьці пажадаць шчаслівай будучыні, камусьці хацелася выказаць словы падтрымкі. Вядома, кожны бачыў нешта сваё. У кожнай жанчыне можна было распазнаць сябе, сваю маці, бабулю. Жанчыны быццам злучаны паміж сабой. Не мае значэння, сучасная гэта жанчына ці тая, хто жыла даўно. І ў вачах жанчын на гэтых карцінах студэнткі ўбачылі нешта знаёмае. Наведванне выставы пакінула незабыўныя ўражанні ў сэрцы кожнага студэнта.