Тыдзень роднай мовы

Тыдзень роднай мовы

19 лютага кафедрай беларускай мовы і літаратуры арганізавана экскурсія ў Нацыянальны мастацкі музей для кітайскіх студэнтаў, якія вывучаюць у МДЛУ беларускую мову.

Студэнты Сіянскага і Цяньцзінскага ўніверсітэтў замежных моў (КНР), якія вывучаюць у МДЛУ беларускую мову, разам з дацэнтам кафедры беларускай мовы і літаратуры Кныш Л.С. наведалі выставу “Мастацтва любіць жыццё. Dolce Vita” ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. На экскурсіі кітайскія студэнты пазнаёміліся  з лепшымі творамі беларускага, рускага і еўрапейскага мастацтва XVIII – XXI стагоддзяў і атрымалі практычныя навыкі маўлення па-беларуску.