Таджыкістан у кантэксце мінулага і сучаснасці

Таджыкістан у кантэксце мінулага і сучаснасці

3 лістапада 2022 г. прарэктарам Таджыкскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта прафесарам Фарукам Бегiджонам Худойдадзодам была праведзена лекцыя на тэму “Таджыкістан у кантэксце мінулага і сучаснасці” для студэнтаў V курса ФМК напрамку спецыяльнасці “міжнародны турызм”.

Паважаны Госць прадставіў зацікаўленай аўдыторыі ўнікальную падборку ў форме відэапрэзентацыі з элементамі музычнай анімацыі, дзякуючы якім кожнаму ўдзельніку сустрэчы ўдалось не проста адкрыць для сябе малавядомую цэнтральна-азіяцкую краіну, падрабазна пазнаёміцца з адметнымі фактамі гісторыі і шматлікімі рэліктамі ўнікальнай культуры таджыкскай нацыі, спрычыніцца да яе глыбокіх традыцый, але і таксама адчуць маштабы новых здзяйсненняў і захапляльных дасягненняў суверэннай Рэспублікі Таджыкістан у самых розных сферах, асабліва ў турызме, адукацыі і міжкультурнай камунікацыі.   

У ходзе актыўнага абмеркавання прадстаўленых матэрыялаў паважаны Госць даў вычэрпныя адказы на шэраг пастаўленых пытанняў.