Святкуем Каляды

Святкуем Каляды

Кафедрай беларускай мовы і літаратуры праведзена творчая імпрэза “Каляды – каляндарна-абрадавае свята беларусаў

У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты факультэта раманскіх моў і Сіянскага ўніверсітэта замежных моў. Каляды – гэта старадаўняе паганскае свята, звязанае з зімовым сонцастаяннем. Яно мае язычніцкія карані, але з прыняццем хрысціянства прымеркавана да рэлігійнага свята Нараджэння Хрыстова.

Студэнты акунуліся ў святочную атмасферу, даведаліся пра гісторыю паходжання Каляд, паслухалі калядныя песні і вершы, паглядзелі, як прыбіраліся і танцавалі ўдзельнікі, а таксама пазнаёміліся з асноўнымі стравамі, якія гаспадыні рыхтавалі на святочны стол.

Шчыра віншуем усіх са святамі!