Сусветная класіка па-беларуску для студэнтаў МДЛУ

Сусветная класіка па-беларуску для студэнтаў МДЛУ

10 кастрычніка студэнты 1 курса факультэта англійскай мовы пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры беларускай мовы і літаратуры Сігаевай С.А. наведалі Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.

Такія мерапрыемствы даўно сталі традыцыйнымі на кафедры і запатрабаванымі сярод студэнтаў МДЛУ. На гэты раз “тэатральны сезон кафедры” пачаўся спектаклем паводле знакамітага твора У. Шэкспіра “Рамэа і Джульета”.

Надзвычай красамоўныя водзывы студэнтаў:

“Мы вельмі рады, што патрапілі на пастаноўку "Рамэа і Джульета", бо кніга і спектакль – гэта абсалютна розныя эмоцыі, асабліва калі спектакль на роднай мове! Усё было выдатна: ад ветлівых супрацоўнікаў да гульні акцёраў! Многія не маглі стрымліваць эмоцыі! Мала таго, што добра правялі час з аднагрупнікамі, дык яшчэ і далучыліся да прыгожага. Хочацца, каб больш маладых людзей наведвалі тэатры, музеі, галерэі. Абяцаем вярнуцца ў тэатр і не раз!”