“Мы розныя, але мы разам”

“Мы розныя, але мы разам”

20 красавіка кафедрай беларускай мовы і літаратуры была праведзена сустрэча першакурснікаў факультэта кітайскай мовы і культуры са студэнтамі Сіянскага ўніверсітэта замежных моў, якія вывучаюць беларускую мову ў МДЛУ ў бягучым навучальным годзе.

Замежнікі пазнаёмілі беларускіх студэнтаў са сваімі роднымі мясцінамі, расказалі пра прыроду, славутасці, мясцовую кухню. Таксама першакурснікі з захапленнем праслухалі верш Янкі Купалы «Не глядзі» ў выкананні аднаго з кітайскіх студэнтаў, адзначылі добрае валоданне беларускай мовай і задалі шмат пытанняў пра вучобу і жыццё ў Беларусі.

Сустрэча прайшла ў фармаце міжкультурнага дыялогу, надзвычай карыснага і пазнавальнага для абодвух бакоў: беларускія і кітайскія студэнты вельмі зацікаўлены ў такім  інтэрактыве, які дазваляе бліжэй пазнаёміцца з традыцыямі, мовай і культурай партнёрскай краіны.