Масленіца для кітайскіх студэнтаў

Масленіца для кітайскіх студэнтаў

Студэнты Цяньцзінскага і Сіянскага ўніверсітэтаў замежных моў, якія вывучаюць беларускую мову ў МДЛУ, разам са старшым выкладчыкам кафедры беларускай мовы і літаратуры Т.Г. Казакевіч наведалі Мачулішчанскую сярэднюю школу.

Педагогі правялі займальную экскурсію, пазнаёмілі студэнтак з экспазіцыямі этнаграфічнага музея і Музея баявой славы школы. Госці змаглі ў святочны дзень пакаштаваць стравы нацыянальнай кухні, пазнаёміцца ​​з унікальнымі традыцыямі нашай краіны.