Кітайскія студэнты знаёмяцца з беларускім мастацтвам

Кітайскія студэнты знаёмяцца з беларускім мастацтвам

Кафедрай беларускай мовы і літаратуры арганізавана экскурсія ў Нацыянальны мастацкі музей для кітайскіх студэнтаў, якія вывучаюць у МДЛУ беларускую мову

Студэнты  Сіяньскага ўніверсітэта (КНР), якія вывучаюць у МДЛУ беларускую і рускую мовы, разам з выкладчыкамі кафедры беларускай мовы і літаратуры наведалі Нацыянальны мастацкі музей. Куратар залы старажытнага мастацтва расказаў нашым гасцям пра барочны іканапіс, храмавую драўляную скульптуру, сармацкі партрэт і слуцкія паясы. На экскурсіі студэнты пазнаёміліся  з нашай гісторыяй, выяўленчым мастацтвам, архітэктурай і атрымалі практычныя навыкі маўлення па-беларуску.