Гiстарычны крок наперад

Гiстарычны крок наперад

7 красавіка 2023 года кафедрай гісторыі і сацыяльных навук разам з Цэнтрам ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі ладзіцца ХХІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць», прысвечаная 75-годдзю МДЛУ.

Праца канферэнцыі, удзел у якой узялi звыш 40 даследчыкаў з Беларусі, Расіі, Францыі, ладзілася ў фармаце трох пленарных пасяджэнняў:

  • Беларусь у пачатку Вялікай Айчыннай вайны: дакументальны наратыў і даследчыцкія падыходы;
  • Вялікая Айчынная вайна: людзі – падзеі – факты;
  • Беларусь і Германія: вякі гісторыі, культуры і навукі.

Выбар тэматыкі абумоўлены неабходнасцю паглыбленага даследавання шматлікіх малавядомых дакументальных крыніц, раскрыцця гісторыі паўсядзённасці ва ўмовах нацысцкага генацыду на акупаванай тэрыторыі Беларусі і апрабацыі новых вынікаў. Веданне і глыбокае разуменне розных аспектаў мінулага і сучаснасці, асабліва цераз увядзенне новых дакументаў і пераасэнсаванне складаных праблем Вялікай Айчыннай вайны дазволяць беларускім і замежным гісторыкам, філосафам, культуролагам унесці важны ўклад у агульнадзяржаўную справу па захаванні ў памяці людзей гістарычнай праўды аб багатым мінулым нашых краін.

На адкрыццi канферэнцыi прысутнiчаў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Марзалюк Iгар Аляксандравiч.