Міжнародная навуковая канферэнцыя

Міжнародная навуковая канферэнцыя

3-4 лістапада 2016 года ў МДЛУ адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуская мова, літаратура, культура і свет: праблемы рэпрэзентацыі”.

Сярод 80 удзельнікаў канферэнцыі былі навукоўцы з Польшчы, Украіны, Расіі, Славакіі, Ірландыі, Ірана. Працавалі наступныя секцыі: “Беларуская мова ў кантэксце сусветнага гуманітарнага працэсу”, “Актуальныя праблемы сучаснай беларускай лінгвістыкі”, “Беларуская літаратура ў кантэксце сусветнага гуманітарнага працэсу”, “Беларускія пісьменнікі і свет: шлях да сусветнага прызнання”, “Пераклад як сродак рэпрэзентацыі беларускай літаратуры ў свеце”, “Беларуская культура ў кантэксце сусветнага гуманітарнага працэсу”.