Мiнскае гета

Мiнскае гета

Экскурсія па гарадскім маршруце памяці ў Мінску ў гонар 77-х угодкаў ліквідацыі мінскага гета

22 верасня 2020 г., роўна за месяц да пачатку памятных мерапрыемстваў з нагоды 77-х угодкаў ліквідацыі мінскага гета, трэці паток студэнтаў факультэта англійскай мовы ў складзе 35 чалавек браў удзел у экскурсіі па гарадскім маршруце памяці ў Мінску.

Астатнія патокі стануць удзельнікамі планавых наведванняў напярэдадні самой даты з 21 па 23 кастрычніка б.г.Экскурсія для студэнтаў, большасць з якіх упершыню наведала гэту памятную мясціну нашай сталіцы, была праведзена кафедрай гісторыі, сусветнай культуры і турызму ўніверсітэта.