Белорусско-китайские культурные связи

Белорусско-китайские культурные связи

22 – 25 лістапада 2019 года  загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры М.М. Воінава-Страха і дацэнт кафедры Л.С. Кныш прынялі ўдзел у ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Вывучэнне Расіі, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі: міждысцыплінарны падыход”.

22 – 25 лістапада 2019 года  загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры М.М. Воінава-Страха і дацэнт кафедры Л.С. Кныш прынялі ўдзел у ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Вывучэнне Расіі, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі: міждысцыплінарны падыход”, арганізаванай Шанхайскім універсітэтам замежных моў (Кітайская Народная Рэспубліка).

На мерапрыемстве вынікі навуковых даследаванняў у галіне лінгвістыкі, літаратуразнаўства, перакладазнаўства, рэгіянальных даследаванняў прадставілі вучоныя з Кітая, Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана. 

М.М. Воінава-Страха і Л.С. Кныш выступілі з дакладамі па пытаннях беларуска-кітайскіх моўна-культурных узаемасувязей, спецыфікі выкладання беларускай мовы як замежнай кітайскім студэнтам, напісання падручніка па беларускай мове для ўстаноў вышэйшай адукацыі Кітая. Акрамя таго, былі праведзены перамовы з кіраўніцтвам Інстытута русістыкі і еўразійскіх даследаванняў Шанхайскага ўніверсітэта замежных моў аб магчымасцях акадэмічнага абмену студэнтамі і прадстаўнікамі ППС, удзелу ў летняй школе беларусазнаўства МДЛУ.