Каляды – каляндарна-абрадавае свята беларусаў

Каляды – каляндарна-абрадавае свята беларусаў

23 снежня 2021 кафедрай беларускай мовы і літаратуры праведзена творчая імпрэза “Каляды – каляндарна-абрадавае свята беларусаў”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты факультэта англійскай мовы і Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў. Каляды – гэта старадаўняе паганскае свята, звязанае з зімовым сонцастаяннем. Яно мае язычніцкія карані, але з прыняццем хрысціянства прымеркавана да рэлігійнага свята Нараджэння Хрыстова. Студэнты атрымалі цудоўную магчымасць глыбей азнаёміцца з народнымі традыцыямі, легендамі, звычаямі, якімі вылучаецца гэта адметнае беларускае свята.

 

На фотаздымках старшы выкладчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Сігаева С.А. і студэнты факультэта англійскай мовы (кітайскія студэнты прысутнічалі анлайн).