Міжнародная летняя школа беларусазнаўства

Міжнародная летняя школа беларусазнаўства

12 ліпеня 2021 года пачала працу падрыхтаваная кафедрай беларускай мовы і літаратуры МДЛУ Міжнародная летняя школа беларусазнаўства для студэнтаў Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў (Кітай)

12 ліпеня 2021 года пачала працу падрыхтаваная кафедрай беларускай мовы і літаратуры МДЛУ Міжнародная летняя школа беларусазнаўства для студэнтаў Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў (Кітай). Для ўдзельнікаў школы прадугледжана надзвычай насычаная вучэбная і культурная праграма. Усяго за некалькі дзён кітайскія студэнты наведалі анлайн-заняткі па такіх вучэбных дысцыплінах, як “Сучасная беларуская мова” (практыка вуснага і пісьмовага маўлення, практычная граматыка, аўдыяванне), “Беларуская літаратура ў кантэксце сусветнай”, “Гісторыя Беларусі” і інш. Адбылася творчая анлайн-сустрэча з сучаснымі беларускімі паэтамі (членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі), студэнцкі актыў БРСМ універсітэта падрыхтаваў культуралагічную прэзентацыю, а дзякуючы інтэрактыву ад Музея рэдкай кнігі кітайскія студэнты змаглі азнаёміцца з адметнасцямі беларускай народнай культуры, архітэктуры, мастацтвам касцюма. І гэта далёка не ўсё, што запланавана ў праграме летняй школы. Актыўная праца працягваецца.

 

На фотаздымку член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай мовы і літаратуры Уладзімір Навумовіч праводзіць творчую анлайн-сустрэчу з сучаснымі беларускімі паэтамі для кітайскіх студэнтаў.