I-ая Міжнародная летняя школа беларусазнаўства у МДЛУ

I-ая Міжнародная летняя школа беларусазнаўства у МДЛУ

16 ліпеня 2019 года ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце адбылося ўрачыстае адкрыццё I-ай Міжнароднай летняй школы беларусазнаўства.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся прарэктар па вучэбна-выхаваўчай рабоце Пашкевіч У.В., прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі Дзербін А.П., намеснік дырэктара канала “Культура” Беларускага радыё Гальпяровіч Н.Я., загадчык кафедры гісторыі, сусветнай культуры і турызму Новікаў С.Я., загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Васючэнка П.В., выкладчыкі кафедры беларускай мовы і літаратуры Барысенка В.У., Кныш Л.С.

Праграма школы ўключае практыку беларускага маўлення, лекцыі па беларускай літаратуры, культуры і гісторыі, а таксама разнастайныя экскурсіі і вандроўкі.

Фото: Павлова Екатерина, факультет английского языка, 1 курс