О Раство, Раство

О Раство, Раство

23 снежня 2016 г. кафедра гісторыі, сусветнай культуры і турызму правяла традыцыйны фестываль студэнцкай творчасці “О Раство, Раство!”

23 снежня 2016 г. кафедра гісторыі, сусветнай культуры і турызму пры падтрымцы рэктарата і з актыўным удзелам студэнтаў англійскага і перакладчыцкага факультэтаў, факультэта міжкультурных камунікацый правялі традыцыйны фестываль студэнцкай творчасці “О Раство, Раство!” (культурныя традыцыі святкавання Раства і Новага года ў розных краінах свету), на якім прадставілі праекты ў форме наглядных стэндаў і прэзентацый нацыяльнага святкавання гэтых падзей у шасці азіяцкіх, еўрапейскіх і амерыканскіх краінах, то бок у Індыі, Кітаі, Мексіцы, Фінляндыі, Шатландыі і Эквадоры.