ІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя памяці Пятра Васючэнкі
Праграма канферэнцыі прадугледжвае пленарнае пасяджэнне і працу секцый. Мовы мерапрыемства: беларуская, руская, англійская.
У ходзе работы канферэнцыі будзе абмеркавана наступнае кола праблем.
Навуковая і літаратурная спадчына Пятра Васючэнкі: шляхі і перспектывы даследавання.
Беларуская мова, літаратура, культура ў кантэксце сусветнага гуманітарнага працэсу.
Мастацкі пераклад у міжкультурнай камунікацыі: праблемы рэпрэзентацыі беларускай літаратуры ў свеце.
Актуальныя пытанні развіцця фальклору, этнаграфіі, краязнаўства, этналінгвістыкі ў ХХІ стагоддзі.
Кампаратыўнае вывучэнне моў, літаратур, культур.
Сучасныя тэндэнцыі ў методыцы выкладання беларускай мовы і літаратуры.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна даслаць заяўку да 01.11.2020 г. на адрас: 220034, г. Мiнск, вул. Захарава, 21, кафедра беларускай мовы і літаратуры (А-206) або на электронны адрас: cafbelmovalit@mslu.by.
Па выніках канферэнцыі запланавана выданне зборніка навуковых артыкулаў. Тэкст даклада неабходна падаць у электронным і раздрукаваным на паперы экзэмпляры ў аргкамітэт падчас рэгістрацыі ці даслаць на электронны адрас: cafbelmovalit@mslu.by.
Кантактны тэлефон: 017-294-71-14, +375293291013.
Прадугледжаны ўдзел у фармаце анлайн (Zoom).
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў
Аб’ём даклада — да 6 старонак (12 тыс. знакаў з прабеламі праз 1 інтэрвал) у рэдактары Word for Windows. Індэкс УДК – па левым боку. Другі радок справа – ініцыялы і прозвішча аўтара, у дужках – назва горада. Наступны радок — назва матэрыялу (вялікімі літарамі). Праз радок
друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба — нумар са спіса літаратуры, наступныя лічбы — старонкі. Напрыклад: [7, с. 132]. Спіс літаратуры (калі ён ёсць) даецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку. Пасля тэксту даклада таксама падаюцца звесткі пра аўтара (прозвішча і ініцыялы поўнасцю, вучоная ступень, вучонае званне, месца працы, горад, краіна).
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору выступленняў і матэрыялаў для публікацыі, а таксама іх рэдагавання (у супрацоўніцтве з аўтарам). Праезд і пражыванне ў Мінску за кошт удзельнікаў канферэнцыі.
ЗАЯЎКА НА ЎДЗЕЛ У КАНФЕРЭНЦЫІ
1. Прозвішча, імя, імя па бацьку………………………………………………
2. Месца працы, пасада………………………………………………………...
3. Вучоная ступень, званне………………………………………………………
4. Тэма даклада…………………………………………………………………
5. Службовы адрас і тэлефон…………………………………………………
6. Хатні адрас і тэлефон………………………………………………………..
7. E-mail…………………………………………………………………………
8. Форма ўдзелу (завочная, анлайн)……………………………