“Крыніцы гістарычнай памяці”

“Крыніцы гістарычнай памяці”

Нацыянальная бібліятэка Беларусі распачынае цыкл сустрэч “Крыніцы гістарычнай памяці” з вядомымі навукоўцамі.

Першае мерапрыемства адбудзецца 19 студзеня а 15 гадзiне у зале Незалежнасцi, 116, 3-цi паверх).
 Іван Саверчанка, вядомы беларускі вучоны, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі, член праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар, выступіць з лекцыяй “Беларуская літаратура эпохі готыкі, рэнесансу і барока”.

Лекцыі ладзяцца ў адкрытым для публікі фармаце і на бясплатнай аснове. У межах праекта перад вучнямі, студэнтамі, настаўнікамі, вучонымі, краязнаўцамі і іншымі зацікаўленымі выступяць вядомыя ў нашай краіне вучоныя і практыкі, якія на працягу многіх гадоў займаліся пошукам і вывучэннем крыніц па айчыннай гісторыі.

Кожная сустрэча будзе прысвечана важнай старонцы нашай мінуўшчыны і раскрыта на прыкладзе гістарычных крыніц – летапісаў, рукапісных кніг, старадрукаў, даўніх карт, гравюр, падпольных і партызанскіх выданняў часоў вайны, твораў беларускай літаратуры і іншых крыніц, якія захоўваюць гістарычную памяць беларускага народа. Ва ўдзельнікаў будзе магчымасць задаць пытанні эксперту, прыняць удзел у дыскусіі, атрымаць аўтограф на выданнях вядомых навукоўцаў.

Уваход на лекцыі вольны.

Калі ў вас няма магчымасці фізічна прысутнічаць на сустрэчы, запрашаем далучыцца да трансляцыі. Яна будзе весціся ў рэальным часе і дазволіць не толькі назіраць за правядзеннем мерапрыемства, але і нароўні з прысутнымі задаваць пытанні эксперту і выказвацца. Трансляцыя будзе даступная без папярэдняй рэгістрацыі на платформе YouTube па адрасе https://youtu.be/1i4zRRbbwX8.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 81.