Гісторыя МДЛУ

Гісторыя МДЛУ

Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (да 1993 г. Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў) як самастойная вышэйшая  навучальная ўстанова пачала функцыянаваць у складзе факультэтаў англійскай, нямецкай і французскай моў з 1 верасня 1948 г. Інстытут быў створаны на базе факультэта замежных моў Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. З моманту стварэння з’яўляўся адзінай вышэйшай навучальнай установай у рэспубліцы па падрыхтоўцы настаўнікаў замежных моў для сярэдніх школ, выкладчыкаў замежных моў для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, а таксама перакладчыкаў.

Першым дырэктарам інстытута быў кандыдат эканамічных навук, дацэнт М.Ф. Жаўрыд. Да сярэдзіны 1990-х гадоў мінскі іняз узначальвалі рэктары Ф.П. Шмыгаў, Н.Г. Краснова,  У.В. Макараў. З 1995 г. пасаду рэктара МДЛУ займае Баранава Наталля Пятроўна.

У 1948/49 навучальным годзе ў інстытуце на дзённай форме навучання займаліся 364 студэнты, з якіх на факультэце англійскай мовы – 204 студэнты, нямецкай – 86 і французскай – 74. У 1949 г. у інстытуце было адкрыта завочнае аддзяленне. Да 1956 г. падрыхтоўка настаўнікаў вялася па адной спецыяльнасці. З 1 верасня 1956 г. было ўведзена пяцігадовае навучанне з мэтай падрыхтоўкі спецыялістаў па замежнай і рускай ці беларускай мовах, з 1964 г. – па дзвюх замежных мовах.

На момант стварэння інстытута ён размяшчаўся ў будынку школы № 13 па вул. Пушкіна, 35. Пад інтэрнаты для студэнтаў інстытута былі перададзены будынкі гарадскіх навучальных устаноў. Першы вучэбны корпус (галоўны, корпус Б) быў уведзены ў строй у 1958 г., другі (сёння корпус А) – у 1964, трэці (корпус В) – у 1966 г., корпус Г з спартыўнай і актавай заламі – 1971 г. Першы студэнцкі інтэрнат на 400 месцаў у інстытуце быў уведзены ў строй у 1957 г. (цяпер корпус Д).

З 1960 г. пры інстытуце былі арганізаваны 2-гадовыя курсы замежных моў для спецыялістаў, якая накіроўваліся на работу ў замежныя краіны (у 1994 г. пераўтвораны ў спецыяльны факультэт кіруючых работнікаў і спецыялістаў). 

У 1962 г. адкрыта аддзяленне іспанскай мовы, на базе якога пазней ўтвораны факультэт іспанскай мовы. У 1964 г. на факультэтах англійскай, нямецкай і французскай моў былі адкрыты перакладчыцкія аддзяленні, якія з 1969 г. былі аб’яднаны ў перакладчыкі факультэт. З 1979 г. на факультэце рускай мовы вядзецца навучанне замежных грамадзян з розных краін свету. З верасня 1994 г. на трох аддзяленнях – англійскай, нямецкай і французскай моў – пачаў працу факультэт заходнееўрапейскіх моў, з 2001 г. – факультэт міжкультурных камунікацый. З 2006 г. у структуру ўніверсітэта ўваходзіць лінгвагуманітарны каледж. 

У МДЛУ вядзецца выкладанне на звыш 20 замежных мовах, у тым ліку арабскай, італьянскай, кітайскай, нідэрландскай, польскай, турэцкай, шведскай, японскай і і інш. моў. На цяперашні час вучэбны працэс забяспечвае прафесарска-выкладчыцкі склад 22 факультэцкіх і 18 агульнаўніверсітэцкіх кафедраў, шматлікіх вучэбных кабінетаў і цэнтраў моў і культур.

Падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі у МДЛУ пачала весціся з 1962 г. цераз аспірантуру, дактарантуру – з 1992 г. З 1997 г. пачалася падрыхтоўка магістраў.

Сення МДЛУ – вядучая навучальная ўстанова па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных перакладчыкаў, выкладчыкаў дзвюх замежных моў,  спецыялістаў па міжкультурнай камунікацыі.

Изображение в виджете

День открытых дверей

2017-04-02
11:00 - 13:00
МГЛУ