Міжнародная навуковая канферэнцыя

Міжнародная навуковая канферэнцыя

3 ноября 2016

Событие 00:00 - 00:00
Событие МГЛУ

“БЕЛАРУСКАЯ МОВА, ЛІТАРАТУРА, КУЛЬТУРА І СВЕТ: ПРАБЛЕМЫ РЭПРЭЗЕНТАЦЫІ”

Событие МГЛУ

3-4 лістапада 2016 года у МДЛУ адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя “БЕЛАРУСКАЯ МОВА, ЛІТАРАТУРА, КУЛЬТУРА І СВЕТ: ПРАБЛЕМЫ РЭПРЭЗЕНТАЦЫІ”

Праграма канферэнцыі прадугледжвае пленарнае пасяджэнне і працу секцый.

Працоўныя мовы: беларуская, руская, англійская.

У ходзе работы канферэнцыі  будзе абмеркавана наступнае кола праблем:

  • Культурныя мадэлі і  спецыфіка нацыянальных моў і літаратур.
  • Транснацыянальныя элементы беларускай мовы, літаратуры, культуры.
  • Лінгвакультурнае ўзаемадзеянне і ўзаемаўплыў у полікультурным асяроддзі.
  • Сучасныя тэндэнцыі ў методыцы выкладання беларускай мовы і літаратуры як замежнай. Лінгвакультурны аспект у выкладанні беларускай мовы як замежнай.
  • Пераклад як сродак рэпрэзентацыі беларускай літаратуры ў свеце.
  • Беларуская мова, літаратура, культура ў кантэксце сусветнага гуманітарнага працэсу.
  • Беларускі пісьменнік і свет: шлях да сусветнага прызнання.
  • Беларуская карціна свету: праблемы міжкультурнай камунікацыі.
  • Кампаратыўнае вывучэнне моў, літаратур, культур.

Праблемы стварэння сучаснага падручніка беларускай мовы, літаратуры, культуры.