Тыдзень роднай мовы

Тыдзень роднай мовы

Мінулы тыдзень быў прысвечаны роднай мове. З гэтай нагоды ў нашым універсітэце адбыўся шэраг тэматычных мерапрыемстваў.

Мінулы тыдзень быў прысвечаны роднай мове. З гэтай нагоды ў нашым універсітэце адбыўся шэраг тэматычных мерапрыемстваў. У чацвер, дваццатага лютага, кафедрай беларускай мовы і літаратуры МДЛУ быў праведзены паэтычны конкурс сярод студэнтаў розных курсаў і факультэтаў. У зале сабралася шмат гледачоў, якія актыўна падтрымлівалі выступоўцаў. Пераможцы атрымалі прызы ў катэгорыях "Лепшае чытанне", "Лепшы аўтарскі верш" і прыз за арыгінальнасць. Нельга не адзначыць, што ўдзел у конкурсе прымалі і замежныя студэнты з Расіі і Кітая. Удзельнікі атрымалі прызы ад журы і шчодрыя апладысменты ад гледачоў.

Не можа не радаваць тое, колькі людзей сабралася 21 лютага ў Цэнтры беларускай мовы і культуры для напісання дыктанта па беларускай мове. Зацікаўленыя студэнты прыйшлі сюды, каб праверыць свае сілы ў веданні роднай мовы. Удзельнікі, якія напісалі дыктант на 9 і 10 балаў, таксама атрымаюць памятныя сувеніры ад арганізатараў.