Традыцыя захавання гістарычнай памяці студэнтамі МДЛУ
Трасцянец, куды ўваходзяць месцы масавых забойстваў людзей ва ўрочышчах Благаўшчына і Шашкоўка, адрына каля Малога Трасцянца і працоўны лагер, вядомы як самы буйны не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і ўсяго Савецкага Саюза лагер смерці, дзе ў гады вайны загінула 206 500 чалавек.
Кожны год 1 мая на пероне станцыі метро “Магілёўская” збіраюцца студэнты ўніверсітэта, хто цягам мінулых гадоў пераўтварыў ініцыятыву ў трывалую традыцыю па захаванні гістарычнай памяці. У ходзе 6-гадзіннай экскурсіі, якая ладзіцца кафедрай гісторыі, сусветнай культуры і турызму, студэнты праходзяць па “дарозе смерці” і “дарозе памяці”, праз “Браму памяці”, крочаць сцяжынкамі паўздоўж гістарычных рэштак на тэрыторыі лагера смерці, наведваючы існуючыя тут з 1963 г. помнікі, знаёмяцца з архітэктурнымі формамі мемарыялізацыі трагічных падзей, адкрываюць для сябе новыя дакументальныя крыніцы, факты і імёны, удакладняюць навуковыя тэзы сваіх дакументальных эсэ, курсавых і дыпломных праектаў, ушаноўваюць памяць аб шматлікіх ахвярах Трасцянца.
Асаблівую актуальнасць студэнцкая традыцыя набывае ў кантэксце адкрыцця на дзяржаўным узроўні 1-й чаргі мемарыяльнага комплексу “Трасцянец” улетку 2015 г. і беларуска-германскай перасоўнай выставы “Лагер смерці Трасцянец: гісторыя і памяць” увесну 2017 года.