Праз сэрца паэта да лёсу краіны

Праз сэрца паэта да лёсу краіны

Марозны снежаньскі пачатак зімы выдаўся для студэнтаў з Кітая надзвычай цёплым. Кафедрай беларускай мовы і літаратуры для нашых замежных навучэнцаў была арганізавана экскурсія ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча.

У той дзень тонкая ўсходняя натура сутыкнулася з вірлівым і трагічным жыццёвым шляхам адной з найбуйнейшых зорак на небасхіле баларускай літаратуры, вялікім творцам - Максімам Багдановічам. Студэнты зацікаўлена назіралі за гісторыяй станаўлення беларускага пісьменніка, чыё імя стала сімвалам шчырай і бязмежнай любові да сваёй Радзімы. 

Яшчэ адным адкрыццём вечара стала знаёмства з традыцыйным народным тэатрам - батлейкай, якая ўразіла гасцей сваёй унікальнасцю і аўтэнтычнасцю. Такім чынам, крок за крокам замежныя студэнты паглыбляюцца ў гісторыю і культуру краіны, абранай імі для навучання.