Падзяка ад Аўстрыйскай амбасады

Падзяка ад Аўстрыйскай амбасады

У адрас рэктара МДЛУ Баранавай Н.П. паступіла падзяка ад пасла амбасады Аўстрыйскай рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Спадарыня Алоізія Вёргеттэр выказвае шчырую падзяку за дапамогу ў арганізацыі візіта ў Аўстрыйскую бібліятэку Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта міністра еўрапейскіх, інтэграцыйных і замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль.