Міжнароднае супрацоўніцтва

Міжнароднае супрацоўніцтва

7-8 лістапада 2017 года ў Варшаўскім універсітэце адбылася навуковая сустрэча, прысвечаная праблемам выкладання беларускай мовы як замежнай. Дацэнт кафедры беларускай мовы і літаратуры Вольга Уладзіміраўна Барысенка прыняла ў ёй удзел.

Была прачытана лекцыя для выкладчыкаў і студэнтаў “Выкладанне беларускай мовы як замежнай. Вопыт МДЛУ”, праведзены адкрытыя заняткі з польскімі студэнтамі-беларусістамі. Адбылася прэзентацыя вучэбнага дапаможніка “Беларуская мова для пачаткоўцаў”, падрыхтаванага кафедрай беларускай мовы і літаратуры МДЛУ. Навуковае мерапрыемства садзейнічае ўмацаванню дзвюхбаковага супрацоўніцтва МДЛУ і Варшаўскага  ўніверсітэта.

У межах гэтага супрацоўніцтва заснаваны навукова-метадычны часопіс “Беларуская мова як замежная” (выдаецца ў Варшаве). Рыхтуецца да выдання другі нумар. Да друку прымаюцца лінгва-метадычныя і гісторыка-культуралагічныя матэрыялы.  Зацікаўленыя могуць звяртацца на кафедру беларускай мовы і літаратуры да Барысенка В.У.