Быць патрыётам - значыць адчуваць сябе неад'емнай часткай Айчыны

Быць патрыётам - значыць адчуваць сябе неад'емнай часткай Айчыны

Сёння вельмі актуальнай з'яўляецца задача выхавання ў моладзі нацыянальнай самасвядомасці, нацыянальнай годнасці, патрыятызму і грамадзянскасці.

30 лістапада ў інтэрнаце №3 па праспекту Машэрава, 60 прайшла музычна-паэтычная вечарына “Слаўся, зямлі нашай светлае імя”, да якой студэнты загадзя падрыхтавалі цікавыя і змястоўныя прэзентацыі сваіх малых радзім.

Юнакі і дзяўчаты з дапамогай ТСН пазнаёмілі прысутных з краявідамі, помнікамі, традыцыямі, святамі, славутымі людзьмі розных рэгіёнаў Беларусі. Таксама было вельмі прыемна слухаць песні на матчынай мове, назіраць за прыгажосцю беларускіх народных танцаў. Асалоду і замілаванне выклікала гучанне цымбал.

Цёплая, добрая, душэўная атмасфера мерапрыемства спрыяла пранікнёнасці пачуццяў любові і гонару за нашу Радзіму нават у самыя патаемныя куточкі душы кожнага прысутнага ў зале.