V Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя

V Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя

Філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае прыняць удзел у V Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі маладых навукоўцаў “Мова і літаратура ў ХХІ стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання”.

Канферэнцыя адбудзецца 22 сакавіка 2019 г.

Да ўдзелу запрашаюцца навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі ВНУ, аспіранты, магістранты, студэнты старэйшых курсаў.

Кірункі канферэнцыі:

1. Тэарэтычная і функцыянальная граматыка.

2. Пытанні сучаснай лексікалогіі і фразеалогіі. Моўная карціна свету.

3. Сацыяльная лінгвістыка.

4. Мова і стыль мастацкай літаратуры.

5. Гісторыя моў і гісторыя мовазнаўства.

6. Узаемадзеянне моў і праблемы перакладу.

7. Тэорыя літаратуры. Гісторыя літаратуры. Сучасны літаратурны працэс.

8. Методыка выкладання мовы і літаратуры.

Мовы дакладаў – беларуская і руская.

Заяўкі на ўдзел і кароткія анатацыі дакладаў прымаюцца да 1 сакавіка 2019 г. у электронным выглядзе на адрас: movalit2019@gmail.com.

Месца правядзення канферэнцыі: г. Мінск, вул. Карла Маркса, 31, філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Па ўсіх пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па тэлефонах +375(29)720-59-96, +375(44)516-11-46 (Вольга Уладзіміраўна Зуева), а таксама пішыце на электронную скрыню movalit2019@gmail.com.

Інфармацыйны ліст Мова і літаратураў ХХІ стагоддзі