Міжнародная навуковая канферэнцыя
3 ноября 2016
00:00 - 00:00 МГЛУ“БЕЛАРУСКАЯ МОВА, ЛІТАРАТУРА, КУЛЬТУРА І СВЕТ: ПРАБЛЕМЫ РЭПРЭЗЕНТАЦЫІ”
3-4 лістапада 2016 года у МДЛУ адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя “БЕЛАРУСКАЯ МОВА, ЛІТАРАТУРА, КУЛЬТУРА І СВЕТ: ПРАБЛЕМЫ РЭПРЭЗЕНТАЦЫІ”
Праграма канферэнцыі прадугледжвае пленарнае пасяджэнне і працу секцый.
Працоўныя мовы: беларуская, руская, англійская.
У ходзе работы канферэнцыі будзе абмеркавана наступнае кола праблем:
- Культурныя мадэлі і спецыфіка нацыянальных моў і літаратур.
- Транснацыянальныя элементы беларускай мовы, літаратуры, культуры.
- Лінгвакультурнае ўзаемадзеянне і ўзаемаўплыў у полікультурным асяроддзі.
- Сучасныя тэндэнцыі ў методыцы выкладання беларускай мовы і літаратуры як замежнай. Лінгвакультурны аспект у выкладанні беларускай мовы як замежнай.
- Пераклад як сродак рэпрэзентацыі беларускай літаратуры ў свеце.
- Беларуская мова, літаратура, культура ў кантэксце сусветнага гуманітарнага працэсу.
- Беларускі пісьменнік і свет: шлях да сусветнага прызнання.
- Беларуская карціна свету: праблемы міжкультурнай камунікацыі.
- Кампаратыўнае вывучэнне моў, літаратур, культур.
Праблемы стварэння сучаснага падручніка беларускай мовы, літаратуры, культуры.