Інфармацыя для замежных студэнтaў

Інфармацыя для замежных студэнтaў

МДЛУ – прызнаны лідэр у галіне моўнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь!

Сёння МДЛУ забяспечвае прафесійнае навучанне 18 замежным мовам (англійская, нямецкая, французская, іспанская, італьянская, японская, кітайская, арабская, турэцкая, карэйская, шведская, польская, чэшская, нідэрландская, фарсі, іўрыт, руская, беларуская). У бліжэйшых планах МДЛУ – навучанне фінскай мове.

У вас ёсць самы шырокі выбар!

Вядзецца падрыхтоўка па 7 адукацыйных кірунках (пераклад, выкладанне, інфармацыйнае абслугоўванне, сувязі з грамадскасцю, знешнепалітычныя зносіны, знешнеэканамічныя сувязі, міжнародны турызм) і 18 спецыялізацыях, у тым ліку замежная літаратура, камп’ютарная лінгвістыка, замежнае краіназнаўства, мастацкі пераклад, тэхнічны пераклад, сінхронны пераклад, камунікатыўныя тэхналогіі ў бізнесе, камп’ютарная рэклама і інш.

МДЛУ ажыццяўляе падрыхтоўку магістраў, кандыдатаў і дактароў навук па ўсіх навуковых спецыяльнасцях. Упершыню ў МДЛУ адкрыта практыка-арыентаваная магістратура па 4 інавацыйных спецыяльнасцях (пераклад і перакладазнаўства, камунікатыўны менеджмент, інфармацыйна-аналітычная дзейнасць, інавацыі ў навучанні замежным мовам).

Універсітэт каардынуе навуковую і навукова-метадычную работу факультэтаў і аддзяленняў замежных моў 15 вышэйшых навучальных устаноў і 7 педагагічных каледжаў Рэспублікі Беларусь. У ім дзейнічае рэспубліканскае навукова-метадычнае аб’яднанне, распрацоўваюцца тыпавыя вучэбныя планы і праграмы, адукацыйныя стандарты па профілiВНУ для ўсіх звенняў сістэмы адукацыі.

МДЛУ актыўна ўдзельнічае ў распрацоўцы і рэалізацыі інавацыйнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у галіне навучання замежным мовам. Глыбокая прафілізацыя дазваляе ВНУ цалкам забяспечваць сучасныя адукацыйныя патрабаванні моладзі ў галіне гуманітарнай, філалагічнай, лінгвістычнай і педагагічнай адукацыі па замежных мовах.

НашaВНУ – член Міжнароднай Асацыяцыі ўніверсітэтаў, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку прафесійных перакладчыкаў (CIUTI), член Асацыяцыі ўніверсітэтаў, што падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый.

МДЛУ – актыўны ўдзельнік Базавай арганізацыі па мовах і культуры дзяржаў–удзельнікаў СНД, пастаянны член Міжнароднай асацыяцыі выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры (МАПРЯЛ), ініцыятар беспрэцэдэнтнага ў Рэспубліцы Беларусь навукова-адукацыйнага праекта Лінгвапарк, дзейнасць якога накіравана на выкарыстанне інтэлектуальнага патэнцыялу МДЛУ як галаўной лінгвістычнай ВНУ краіны для аператыўнага вырашэння складаных задач моўнай адукацыі і міжмоўнага пасярэдніцтва, у тым ліку ў сферы вытворчай, сацыяльнай і знешнеэканамічнай дзейнасці; ажыццяўленне высакаякаснага моўнага суправаджэння вырабленых тавараў і паслуг на запатрабаваных мовах, у тым ліку рэдкіх.

Ва ўніверсітэце працуе ўнікальны высокакваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі склад (781чал.), які мае найкаштоўнейшы вопыт вучэбна-выхаваўчай, метадычнай і прафесійнай працы.

Ва ўніверсітэце выкладаюць спецыялісты з ЗША, Германіі, Францыі, Іспаніі, Італіі, Японіі, Швецыі, Кітая, Карэі, Ірана, Турцыі, Расіі, іншых краін.

Інавацыйная навукова-адукацыйная дзейнасць, актыўная выхаваўчая праца, належныя бытавыя ўмовы павысілі прэстыж МДЛУ на міжнароднай адукацыйнай прасторы. Сведчаннем гэтаму – не толькі павелічэнне кантынгенту замежных студэнтаў, але і павялічаная ўвага да ўніверсітэта з боку дыпламатычнага корпуса многіх краін.

Укладанне ўласных сродкаў МДЛУ ў мадэрнізацыю яго матэрыяльна-тэхнічнай базы дазволіла перайсці на прынцыпова новы ўзровень падрыхтоўкі высокакваліфікаваных канкурэнтаздольных спецыялістаў. Сёння камп’ютарнае і праграмнае забеспячэнне ВНУ цалкам адпавядае ўсім сучасным патрабаванням. У адукацыйным працэсе задзейнічана больш за 1200 самых сучасных камп’ютараў, вучэбныя аўдыторыі і класы абсталяваны мультымедыйнымі комплексамі і інтэрактыўнымі дошкамі. Актыўна ўкараняюцца сістэмы аўтаматызаванага дакументаабароту і бібліятэчнага абслугоўвання, адкрыты інтэрнэт-цэнтры, цалкам абнавілася абсталяванне лабараторый і цэнтраў моў і культур.

 

МДЛУ – найбуйнейшы цэнтр навучання замежных студэнтаў! 680 замежных студэнтаў універсітэта з 67 краін называюць МДЛУ сваёй alma mater. Практычна ўсе выпускнікі, якія маюць дыплом МДЛУ, знаходзяць у сваіх краінах цікавую працу па спецыяльнасці. Аналіз водгукаў замежных выпускнікоў універсітэта сведчыць: усе яны працуюць у Міністэрстве замежных спраў сваіх краін, у дыпламатычным корпусе, на радыё і тэлебачанні, у тэлеграфных агенцтвах, выдавецтвах, розных фірмах, якія ажыццяўляюць супрацоўніцтва з рознымі краінамі, у турыстычных фірмах. Некаторыя выпускнікі, атрымаўшы ў МДЛУ другую педагагічную адукацыю ці скончыўшы аспірантуру, паспяхова выкладаюць замежныя мовы ва ўніверсітэтах, каледжах, школах. Некаторыя адкрылі прыватныя інстытуты замежных моў у сваіх краінах.

Большасць працадаўцаў выказваюць удзячнасць універсітэту за плённае супрацоўніцтва, адзначаюць высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў, выдатнае валоданне замежнымі мовамі, наяўнасць умення працаваць у камандзе, талерантнасць, творчы падыход да вырашэння прафесійных задач, самастойнасць, актыўную жыццёвую пазіцыю, жаданне працягнуць адукацыю і імкненне да кар’ернага росту.

Шчыра запрашаем у наш універсітэт!

Замежныя студэнты ВНУ навучаюцца на кантрактнай аснове. Навучанне платнае. Кантракт гарантуе атрыманне адукацыйных паслуг, месцы ў камфартабельным нумары студэнцкага інтэрната. Студэнты пражываюць па 3 чалавекі ў нумары. Студэнцкія інтэрнаты нашага ўніверсітэта размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Мінска – сталіцы Рэспублікі Беларусь. Тут вы зможаце не толькі вучыцца, але і бліжэй пазнаёміцца з тысячагадовай гісторыяй горада і культурай Беларусі. У Мінску шмат паркаў і сквераў, музеяў і галерэй, канцэртных залаў і тэатраў. Найбольш вядомы Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, які займае другое месца ў рэйтынгу на тэрыторыі былога СССР – пасля знакамітага Маскоўскага Вялікага тэатра. Недалёка ад Мінска знаходзіцца шэраг мемарыяльных і турыстычных комплексаў, якія можна наведаць нават за кароткі час. Турыстычныя маршруты дазволяць таксама пазнаёміцца з іншымі гарадамі Беларусі, з іх самабытнымі помнікамі гісторыі і архітэктуры. “Візітнай карткай” Віцебска, радзімы Марка Шагала, з’яўляецца яго дом-музей, Брэста – мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”, Гомеля – палацава-паркавы ансамбль XVIII—ХІХ стст. і г.д. Мінск – адзін з самых чыстых і зялёных гарадоў Еўропы. Сёння ў сталіцы каля двух мільёнаў жыхароў. Развітая сістэма грамадскага транспарту, у тым ліку і метро, дазваляе дастаткова хутка дабрацца ў любую кропку горада. Чакаем вас у Мінску і спадзяемся, што ў нашым горадзе Вы будзеце адчуваць сябе ўтульна, як дома.

У самай бліжэйшай перспектыве – увядзенне ў эксплуатацыю новага будынка студэнцкага інтэрната МДЛУ ў комплексе “Студэнцкая вёска”.

Изображение в виджете

День открытых дверей

2017-04-02
11:00 - 13:00
МГЛУ